ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пасяджэнне раённай Школы маладога кіраўніка

19.01.2022

19 студзеня на базе нашай ўстановы адукацыі  прайшло пасяджэнне раённай Школы маладога кіраўніка ў форме семінара-практыкума. 

Сваім вопытам працы з калегамі падзялася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Парэйка Э.М.. На пасяджэнні прысутнічалі педагогі нашай школы, кіраўнікі метадычных аб'яднанняў, якія расказалі і паказалі пра выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, як на ўроках, так і ў кіраўніцкай дзейнасці. 

Для ўдзельнікаў семінара навучэнцамі ўстановы былі праведзены майстар-класы па выкарастанні інтэрактыўных онлайн-платформ у педагагічнай дзейнасці. Наведвальнікі заняткаў па інтарэсах па робататэхніцы правялі практыкум "Мой першы робат".

Пасяджэнне прайшло ў актыўнай форме, а творчая атмасфера садзейнічала павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці яго ўдзельнікаў.