ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Круглы стол “Прафесіі 21 стагоддзя”

29.12.2021

Вучні 8-11 класаў у час зімовых канікул сустрэліся за круглым сталом для абмеркавання тэмы “Прафесіі 21 стагоддзя”. У час правядзення мерапрыемства з вучнямі былі разгледжаны наступныя пытанні: інфармаванне аб становішчы на рынку працы, прафесіі, запатрабаваныя цяпер і тыя, што будуць запатрабаваныя ў будучы. Навучэнцы падзяліліся, куды яны плануюць паступаць, што яны чакаюць ад дадзенай прафесіі, дзе хочуць застацца працаваць і жыць. З удзельнікамі было праведзена тэставанне па методыкам дыягностыкі асобы на матывацыю да пазбягання няўдач і на матывацыю да поспеху (Т. Элерса).