ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурсная праграма "Новы год ля варот"

27.12.2021

У першы дзень зімовых канікул навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Новы год ля варот". Удзельнікі яшчэ на адзін крок сталі бліжэй да чароўнага свята. Маляванне на манцы, цікавыя загадкі і рэбусы, музычныя гульні – усё гэта садзейнічала не толькі развіваццю творчай ініцыятывы, памяці, хуткасці мыслення, а і садзейнічала выхоўванню культуры зносін, добрага стаўлення адзін да аднаго.