ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Выстава малюнкаў «Калядны цуд»

21.12.2021

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы анёла" навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Калядны цуд”. Работы выкананы ў розных стылях, яны напоўнены святлом, таямніцай, верай у казку, сапраўднай радасцю і дзіцячай фантазіяй. Самыя актыўныя ўдзельнікі выставы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі. Мэтай гэтай выставы з'яўляецца духоўнае асвета, знаёмства з хрысціянскай культурай і традыцыямі святкавання Каляд на Беларусі.