ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурс навагодніх елак "Я - елка навагодняя, ​​прыгожая і модная!"

15.12.2021

Ва ўстанове адукацыі праходзіць конкурс навагодніх елак "Я - елка навагодняя, ​​прыгожая і модная!". Па ўмовах конкурсу навагодняя прыгажуня павінна паўстаць у незвычайным выглядзе, прычым зрабіць яе трэба  ўласнаручна. Амаль цэлы месяц навучэнцы выношвалі ідэі па вырабе крэатыўных елак. І вось у холе школы з'явіўся незвычайны хвойны лес. Гэта экспанаты з мішуры, кардону, дроту, дыскаў ды іншых матэрыялаў. Гэты конкурс нагадвае усім нам, што трэба берагчы прыроду, бо перад Новым годам высякаецца вялізная колькасць зялёных прыгажунь. А прыгажосць можна зрабіць і сваімі рукамі.