ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Старт акцыі "Нашы дзеці"

14.12.2021

У ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа" дадзены старт навагодняй акцыі "Нашы дзеці". Святочны настрой ужо пануе ва ўстанове. У рамках акцыі школа ператварылася ў неверагодна ззяючы замак. Цяпер кожную раніцу навучэнцаў і настаўнікаў сустракаюць дзясяткі навагодніх ліхтароў, якія свецяць на вокнах і на тэрыторыі нашай установы. Чароўную фотазону "Казка пачынаецца" ўжо наведалі першыя жадаючыя навагодніх фота і сэлфі. Ідзе актыўны ўдзел хлопчыкаў і дзяўчынак у акцыі «Цуды на Каляды»: штодня дзеці прыносяць канцылярскія прадметы для дзетак з сацыяльнага прытулку. На працягу акцыі дзяцей чакаюць яркія вясёлыя гульні, конкурсы, а таксама сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай.