ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўна-забаўляльная праграма «Спартыўны калейдаскоп».

11.12.2021

У зімовы час у дзяцей павінен быць актыўны адпачынак, прычым адпачынак не толькі ад школы, але і ад гаджэтаў, у якіх яны звычайна праводзяць увесь свой вольны час. У рамках акцыі " Міншчына спартыўная. Зіма» ва ўстанове адукацыі ў спартыўным зале прайшла спартыўна-забаўляльная праграма «Спартыўны калейдаскоп». Удзельнікамі гэтага мерапрыемства былі вучні пачатковых класаў. Для дзяцей былі арганізаваны самыя разнастайныя эстафеты рознай складанасці і на праяву многіх фізічных якасцяе. Самыя спрытныя і шпаркія удзельнікі змагаліся за перамогу. Навучэнцаў перапаўнялі эмоцыі: хваляванне, страх, радасць і цікавасць! Вельмі яркай і эмацыйны апынулася субота для нашых малодшых школьнікаў!