ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Да 130-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча

07.12.2021

Да 130-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча для вучняў 9-11 класаў быў праведзены літаратурна-паэтычны “дыліжанс” “І вее верш мой дзіўнай казкай”. Навучэнцы ўзгадалі жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, творы паэта. Асаблівую ўвагу звярнулі на адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча “Вянок”, які быў выдадзены ў Вільні і стаў унікальнай з’явай у беларускай літаратуры. Настаўнік беларускай мовы Ральцэвіч Святлана Мікалаеўна расказала пра ўшанаванне на Беларусі і Магілёўшчыне памятных мясцін, звязаных з імем паэта, прызвала ўдзельнікаў мерапрыемства любіць і шанаваць родную беларускую мову, выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці і творчасці.

Вучні 5-8 класаў наведалі літаратурную выставу "Дарогамі Максіма Багдановіча".