ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня "Дрэва дазволаў і дрэва забарон"

04.12.2021

У шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі прайшла гульня "Дрэва дазволаў і дрэва забарон". У ходзе гульні навучэнцы з захапленнем адказвалі на пытанні, вырашалі сітуацыйныя задачы, якія датычацца адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, з цікавасцю разгадвалі крыжаванку. Гульнявая форма мерапрыемства садзейнічала азнаямленню вучняў з іх правамі, замацаванымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, Канстытуцыі РБ, суадносінах правоў і абавязкаў дзяцей, садзейнічала ўсведамленню адказнасці за свае правы.