ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст-гульня «Прававы лабірынт»

03.12.2021

У рамках Тыдня прававых ведаў для навучэнцаў 10 класа прайшла класная гадзіна ў форме квэст-гульні «Прававы лабірынт» мэтай якой з'яўлялася: фарміраванне прававой пісьменнасці, усведамленне маральных паводзін, прафілактыка правапарушэнняў.

Эпіграф мерапрыемства гучаў наступным чынам: “Падлетак! Каб годна жыць - ведай свае правы». Кожны ўдзельнік рухаўся па гульнявых станцыях і выконваў заданні пазнавальнага характару, творчага, вырашаў лагічныя заданні і разбіраў прававыя сітуацыі.