ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульнявая праграма "Кветка дабрыні”

02.12.2021

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы анёла" для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульнявая праграма "Кветка дабрыні". На мерапрыемстве дзеці разважалі аб добрых учынках, аб дабрыні, аб людзях, якія робяць дабро - валанцёрах. Пазнаёміліся са слоўнікам ветлівых слоў, гулялі ў гульні «Дабро і зло», «Збяры кветку». Таксама удзельнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй на тэму "Дабрыня". Вельмі спадабаўся малодшым школьнікам мультфільм "Проста так". Пасля прагляду навучэнцы казалі аб тых добрых справах, якія яны могуць здзейсніць. У канцы гульнявой праграмы была зроблена выснова: чалавечая дабрыня і міласэрнасць, уменне цешыцца і перажываць разам з іншымі - аснова чалавечага шчасця.