ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст-гульня з QR кодамі «Палескія рабінзоны»

01.12.2021

Каманда акцябрат «Зялёныя далонькі», удзельнічаючы ў Рэспубліканскай квэст-гульні з QR кодамі «Палескія рабінзоны», выканала заданні маршрута №2.

Акцябраты захоплена спраўляліся адзін за адным з выпрабаваннямі маршруту: разам шукалі адказы на пытанні блока «Арыентаванне ў прыродзе», разам складалі з літар назвы жывёл, птушак і раслін, разам імкнуліся зразумець адзін аднаго па жэстах, разам разгадалі займальную крыжаванку на тэму «Турызм» . І з усімі заданнямі акцябраты справіліся на ўсе 100! А гэта значыць, што другая частка карты «Палескіх рабінзонаў» атрымана!!!