ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Горкія плады салодкага жыцця"

27.11.2021

У шосты школьны дзень для навучэнцаў  прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Горкія плады салодкага жыцця". Тэма мерапрыемства - наркаманія сярод моладзі. Мерапрыемства садзейнічала ўсведамленню старэйшымі школьнікамі небяспекі наркатычнай пагрозы. Удзельнікі даведаліся аб разбуральным уплыве дурманлівых сродкаў на арганізм падлетка і наступствах іх ужывання.Актыўна і эмацыйна ўключыліся ў абмеркаванне прапанаванага ім пытання "Чаму я ніколі не стану спрабаваць наркотыкі?". Галоўная выснова, якую, зрабілі рабяты – трэба жыць цікава, атрымліваючы задавальненне ад здаровага ладу жыцця, зносін адзін з адным, творчасці, тады і запатрабаванні ў штучных заменніках шчасця не будзе.