ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Паседжанне МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

25.11.2021

25.11.2021 адбылося  пасяджэнне   МА  настаўнікаў  прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў форме воркшопа па тэме “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі у сучасных вучэбных дапаможніках (падручніках) як эфектыўны сродак  фарміравання прадметных кампетэнцый вучняў”.

На пасяджэнні МА педагогі пазнаёміліся з тэарэтычнымі асновамі  тэхналогіі візуалізацыі, прынцыпамі, метадамі і спосабамі яе прымянення на вучэбных занятках.

У практычнай частцы пасяджэння настаўнікі замацавалі алгарытмы складання інтэлект-карты па тэме “Ураўненне” і кросенса па тэме “Афрыка”, а рэфлексію правялі з дапамогай “воблака слоў”.

У працэсе работы МА педагогі  павысілі сваю прафесійную кампетэнтнасць і папоўнілі свае метадычныя кейсы прэзентацыяй “Візуалізацыя навучальнай інфармацыі”, інтэрактыўнай памяткай “Тэхнікі візуалізацыі”, памяткай “Алгарытмы складання інтэлект-карты і кросенса”.