ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ролевыя гульні "Добрыя сэрцы"

24.11.2021

У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы анёла" для вучняў пачатковай школы прайшло мерапрыемства ў форме ролевых гульняў "Добрыя сэрцы". Дзеці ў гульнявой форме вызначылі для сябе, якія ўчынкі з'яўляюцца добрымі, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб дабрыні, збіраючы іх з фрагментаў прапанаваных фраз, адгадвалі загадкі аб ветлівых словах. Паразважалі над паняццямі "разбітае сэрца", "цёплае сэрца", "шырокая душа". У канцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што добрыя справы, словы і людзі ўпрыгожваюць і ратуюць свет, што дабрыня - гэта часцінка шчасця, якую людзі дораць адзін аднаму. І абмяняліся адзін з адным далонькамі-пажаданнямі, якімі запалілі «Сонейка дабрыні».