ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Работа STEM-цэнтра

20.11.2021

У рамках працы абласнога рэсурснага цэнтра па робататэхніцы і праграмаванні ў школе актыўна праводзіцца папулярызацыя вывучэння IT-тэхналогій і STEM дысцыплін не толькі ў навучальны час, але і ў шосты дзень тыдня. Дзеці наведваюць заняткі па канструяванні і робататэхніцы, дзе вучацца ствараць мадэлі робатаў, а таксама праграмаваць для іх розныя функцыі. У канцы заняткаў вучні змаглі зладзіць сапраўднае ралі з самастойна сабраных мадэляў гоначных машын-робатаў.