ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная эстафета "У краіне вясёлых мячыкаў"

20.11.2021

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» у школе прайшлі спартыўныя эстафеты "У краіне вясёлых мячыкаў". Перад пачаткам спартыўнага мерапрыемства каманды выйшлі на пастраенне. Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай. Удзельнікам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Лёгка, весела, навучэнцы паўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах. Адчулі сябе здаровымі і моцнымі. Вось што значыць фізічная актыўнасць!!!