ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Бацькоўская зямля-зямля святая"

20.11.2021

Кіраўніком па ваенна-патрыятычнай рабоце было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Бацькоўская зямля-зямля святая". Навучэнцы разважалі над пытаннем, што значыць любіць Радзіму, правялі завочную экскурсію па "вядомых невядомых" мясцінах Беларусі. Удзельнікі дзяліліся сваімі ведамі і атрымлівалі новыя гістарычныя звесткі аб славутасцях горада Клецка. Вынікам працы стала стварэнне крыжаванкі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі актыўныя, працавалі з захапленнем.