ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віктарына "Беларусь - мая Радзіма"

20.11.2021

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла віктарына "Беларусь - мая Радзіма". У гульнявой форме ўдзельнікі замацавалі і паглыбілі веды аб сваёй роднай зямлі, культуры беларускага народа, прыродзе, працы. Навучэнцы на гульнявым полі выбіралі пытанні рознай тэматыкі, на якія дружнай камандай адказвалі. Віктарына прайшла займальна і пазнавальна, хлопцы даведаліся шмат новага аб нашай Радзіме.