ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

19.11.2021

Яшчэ адна група навучэнцаў нашай установы адукацыі наведала адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры Беларусі - Нясвіжскі замак. Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй роду Радзівілаў і агледзелі інтэр'ерныя залы палаца, якія ўразілі сваёй экспазіцыяй. Пасля агляду славутасцяў навучэнцы прагуляліся па парку, дзе калісьці расло адзінае дрэва - чорная таполя і пачулі легенду аб Чорнай панне Нясвіжа. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс пакінуў толькі яркія ўражанні і добрыя фатаграфіі на памяць.