ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцябрацкі КВІЗ

16.11.2021

Для акцябрат нашай установы адукацыі прайшоў дружынны этап рэспубліканская інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Акцябрацкі КВІЗ". Ініцыятарам гэтай гульні з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Гульня ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні. У інтэлект бітве сустрэліся каманда "Непаседы" і "Апельсін". Гульня ўключала ў сябе пытанні па гісторыі і сучаснасці Беларусі, музычныя і мультыплікацыйныя блокі. Пытанні КВІЗа прымусілі акцябрат хвалявацца і перажываць, радавацца і хвалявацца.