ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Цырымонія ўзнагароджання "Выратавальнік будучыні"

12.11.2021

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу па робататэхніцы "Выратавальнік будучыні".

Юныя праграмісты нашай установы адукацыі атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага выканаўчага камітэта Таццяна Анатольеўна Цвірко і начальнік цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сяргей Анатольевіч Яшчанка.

Пасля ўшаноўвання для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія ў Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі.