ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень энергазберажэння

11.11.2021

11 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы пад дэвізам "Эканомім энергію-беражом планету", прысвечаныя міжнароднаму дню энергазберажэння. Мэта мерапрыемстваў: прыцягненне ўвагі да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя, стварэнне матывацыі для зберажэння рэсурсаў і энергіі. Падчас мерапрыемстваў вучні даведаліся інфармацыю аб відах энергіі, аб альтэрнатыўных крыніцах энергіі і спосабах яе эканоміі, даведаліся аб важнасці захавання рэсурсаў і энергіі для падрастаючага пакалення.