ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў Мінскі заапарк

10.11.2021

10 лістапада навучэнцы школы наведалі Мінскі заапарк. Супрацоўнікі заапарка правялі аглядную экскурсію, у якой расказалі аб тым, адкуль у заапарку "з'яўляюцца" жывёлы, якія неабходна выконваць правілы пры ўтрыманні жывёл. Дзеці наведалі экспазіцыі: "Экзатарыум", "Акварыум", "Дзіўны свет тэрарыума". Удзельнікам экскурсіі выдалася магчымасць убачыць незвычайных жывёл, блізка пагутарыць з імі, пагладзіць іх і нават пакарміць. Яшчэ навучэнцы даведаліся шмат новых і цікавых фактаў аб экзатычных жывёлах. Дзеці з цікавасцю назіралі за жывёламі і птушкамі, не перастаючы дзівіцца велічы, разнастайнасці і прыгажосці прыроды!