ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віртуальная экскурсія "Музей абароны Брэсцкай крэпасці"

09.11.2021

8 лістапада 1956 г. быў адкрыты музей абароны Брэсцкай крэпасці. У гэтым годзе музею споўнілася 65 гадоў. Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны віртуальныя экскурсіі ў 5 і 8 класах. Дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям навучэнцы змаглі наведаць музей, не пакідаючы сцены школы. Асноўнай тэмай экспазіцыі музея з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941г. Разглядаючы экспанаты залаў навучэнцы мелі магчымасць даведацца, адчуць і зразумець трагічныя падзеі сорак першага. А гутарка падчас экскурсіі пацвердзіла, што памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны жыве ў сэрцах пасляваенных пакаленняў.