ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэлектуальны турнір “Падарожжа па Беларусі”

03.11.2021

3 лістапада навучэнцы сустрэліся на інтэлектуальным турніры "Падарожжа па Беларусі". Удзельнікі адгадвалі загадкі аб роднай прыродзе, аб жывёлах і птушках нашай краіны, вызначылі, якія грыбы трэба збіраць у лесе, здзейснілі завочнае падарожжа па родным горадзе і сталіцы Рэспублікі Беларусь. Гэтае мерапрыемства спрыяла пашырэнню і ўзбагачэнню ведаў аб родным краі, развіццю пазнавальнай актыўнасці, выхаванню любові і патрыятызму да Радзімы, беражлівых і клапатлівых адносін да прыроды роднага краю.