ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віктарына "Падарожжа ў свет казкі"

01.11.2021

У першы дзень канікул навучэнцы сабраліся на віктарыне "Падарожжа ў свет казкі". Падарожжа па казачнай краіне праходзіла ў некалькі этапаў: загадкі, даведайся героя казкі па апісанні, дзіўныя ператварэнні персанажаў і іншыя. Бойкія і правільныя адказы рабят, даказалі правільнасць народнай мудрасці "Хто шмат чытае, той шмат ведае". А ў канцы ўдзельнікі выканалі песні - караоке з казак.