ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інструктаж-прэзентацыя “Мы-удзельнікі дарожнага руху”. Акцыя “Ведай правілы дарожнага руху”.

30.10.2021

У шосты школьны дзень  для навучэнцаў быў праведзены інструктаж-прэзентацыя "Мы-ўдзельнікі дарожнага руху". Мэта дадзенага мерапрыемства - фармаванне ў навучэнцаў навыкаў усвядомленых бяспечных паводзін. Інструктаж прайшоў у фармаце размовы з выкарыстаннем інтэрактыўнага нагляднага матэрыялу. У ходзе гутаркі, акрамя асноўных правіл, навучэнцы абмяркоўвалі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, правілы паводзін на чыгунцы. Вучням былі растлумачаны наступствы невыканання гэтых правілаў. Лепшы спосаб засцерагчы сваё жыццё - свядома і адказна ставіцца да асабістай бяспекі.