ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафарыентацыя

28.10.2021

З навучэнцамі 11 класа сустрэўся начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі ўстановы "Мінскае абласное ўпраўленне МНС" Дзмітрый Мікалаевіч Рымашэўскі. Ён расказаў аб Універсітэце грамадзянскай абароны МНС і перспектывах службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Паведаміў пра тое, што курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем і інтэрнатам. Ва ўніверсітэце выдатная матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе атрымаць якасныя веды, асвоіць практычнае навучанне па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У далейшым усе выпускнікі абавязкова працаўладкоўваюцца.