ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае мерапрыемства "Вясёлыя старты"

16.10.2021

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» прайшло спартыўнае мерапрыемства" Вясёлыя старты ". Ніякі вецер і лістапад не перашкодзілі школьнікам актыўна правесці гэтую суботу. У спартыўных эстафетах прымалі ўдзел дзве каманды: «Страла» і «Ракета». Навучэнцам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны ўдзельнік каманды стараўся выкласціся на ўсе 100%, імкнуўся быць больш хуткім, больш спрытным, чым яго супернік. Абедзве каманды былі моцныя. Перамагла дружба.