ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інфармацыйна-паэтычная гадзіна "Кажыце мамам добрыя словы"

13.10.2021

Навучэнцы 6 класа наведалі інфармацыйна-паэтычную гадзіну "Кажыце мамам добрыя словы", прысвечаную светламу святу - Дню маці. На мерапрыемстве прагучалі цудоўныя вершы пра маці, іх бязмежнаю любоў да сваіх дзяцей. Занятак атрымаўся вельмі цікавым і пакінуў цёплы след у душы кожнага, бо прысвячаўся ён самым блізкім для нас людзям - нашым мамам.