ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўна-інтэлектуальны квэст «Мы за ЗЛЖ»

09.10.2021

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання асабістай адказнасці за захаванне свайго здароўя для навучэнцаў прайшоў спартыўна-інтэлектуальны квэст «Мы за ЗЛЖ». Дадзенае мерапрыемства з'явілася цудоўнай альтэрнатывай звыкламу ладу жыцця і шэрым будням, шкодным звычкам, дало настрой на здаровы лад жыцця. Ўдзельнікі атрымалі непрыхаванае задавальненне ад квэста, якое выяўлялася ў іх актыўнасці, уважлівасці, уключанасці ў працэс і жаданні дапоўніць гаворку настаўніка сваімі ведамі.