ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўны час "Бітва тытанаў"

02.10.2021

2 кастрычніка ў школе адбыўся спартыўны час "Бітва тытанаў". Удзельнікі выконвалі заданні, якія патрабавалі ад іх не толькі шпаркасці рук і ног, але і кемлівасці, спрыту, дзесьці хітрасці і, абавязкова, каманднай згуртаванасці, бо без гэтага не можа быць перамогі. Эмоцыі перапаўнялі ўдзельнікаў, кожны быў настроены на перамогу. Усе годна змагаліся за права быць мацнейшымі. Спартыўныя эстафеты атрымаліся захапляльнымі і пакінулі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.