ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Першынства школы па шашках

18.09.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Восень" у школе прайшлі спаборніцтвы па шашках. Шашкі-традыцыйная і выдатная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянне праціўніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. Такія гульні вучаць акуратнасці, паслядоўнасці ў дзеяннях, уменню не крыўдзіцца пры пройгрышах. Нягледзячы на тое, што правілы шашак досыць простыя, гульню можна назваць адной з самых дынамічных настольных стратэгій. Кожная партыя ўнікальная, і вынік зыходу гульні залежаў ад навыкаў супернікаў. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі. Самы галоўны вынік гэтага дня: павелічэнне колькасці навучэнцаў, якія жадаюць займацца шашкамі.