ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Паэтычная гадзіна "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь"

18.09.2021

У суботу навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь", якое праходзіла ў форме паэтычнай гадзіны. Удзельнікі, якія наведалі мерапрыемства, сталі не толькі слухачамі, але і самі з задавальненнем чыталі любімыя радкі вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь. У завяршэнне паэтычнай гадзіны ўсіх чакала запрашэнне наведаць бібліятэку і, узяўшы томік вершаў, нацешыцца паэзіяй нашых суайчыннікаў у поўнай меры.