ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "#ЗаДело"

14.09.2021

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня народнага адзінства, валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" і піянерскі атрад «Цімураўцы» далучыўся да правядзення працоўнай акцыі "#ЗаДело" па ўборцы і добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў, памятных месцаў часоў ВАВ. Навучэнцы з радасцю адгукнуліся прыняць удзел у ачыстцы помніка ад лісця, добра папрацавалі і цалкам ачысцілі тэрыторыю брацкай магілы ў аг.Сякерычы. Уборка тэрыторыі вакол помніка - гэта не проста праца. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.