ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адпрацоўка плана эвакуацыі

06.09.2021

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" 6 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла практычная адпрацоўка плана эвакуацыі з будынка ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа".

Вучэбная эвакуацыя - гэта адно з вельмі важных, адказных і складаных мерапрыемстваў у сістэме мер па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў школе. Галоўнай мэтай правядзення вучэбнай трэніроўкі - ўсебаковая праверка гатоўнасці школы па правядзенні хуткай і бяспечнай для здароўя і жыцця навучэнцаў і работнікаў эвакуацыі на выпадак пажару ў школе.

Калі выпрацаваць звычку зладжана дзейнічаць падчас вучэнняў, можна пазбегнуць панікі. Праводзіць навучальныя пажарныя эвакуацыі ў школе вельмі важна, таму што толькі такім чынам можна праверыць, ці гатовая школа да хуткай і бяспечнай эвакуацыі работнікаў і навучэнцаў.