ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень здароўя і спорту

09.09.2021

9 верасня адбылася спартландыя «Планета здароўя». Командам былі прапанаваны эстафеты з бегам, мячамі, клюшкамі. Удзельнікі выконвалі заданні, якія патрабавалі ад іх не толькі шпаркасці рук і ног, але і кемлівасці, спрыту, дзесьці хітрасці і, абавязкова, каманднай згуртаванасці. Эмоцыі перапаўнялі удзельнікаў, кожны быў настроены на перамогу. Усё годна змагаліся за права быць мацнейшымі.