ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Восеньскія старты"

04.09.2021

4 верасня ва ўстанове адукацыі  дадзены старт праекту "Міншчына спартыўная. Восень". Хлапчукі і дзяўчынкі прыйшлі ў школу, каб актыўна і цікава правесці час, а таксама прыняць удзел у спартландыі "Восеньскія старты". Рабятам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі, праявіць усе свае фізічныя якасці. Самым эмацыйным і самым каардынацыйна складаным апынуўся конкурс «Скачкі праз скакалку». Не ва ўсіх гэта выпрабаванне атрымалася. Але галоўнае не здавацца. Спартландыя была вельмі энергічная. Па завяршэнні спартыўнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме.