ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Уручэнне падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

01.09.2021

На аўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, вучні,якім споўнілася 14 год, атрымалі падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Гэта выдатна аформлены альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця. Падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўстве і літаратуры.