ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка "Прывітанне, школа!"

01.09.2021

1 верасня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню ведаў. Адкрыў свята, па традыцыі, дырэктар школы Дубман Сяргей Леанідавіч. Ён прывітаў вучняў святочнай прамовай і пажадаў ім поспехаў у гэтым навучальным годзе. Гэтак жа са словамі віншавання і пажаданнямі выступілі запрошаныя госці Сямашка Сяргей Мікалаевіч, старшыня ААТ "Лань-Нясвіж", Траян Галіна Віктараўна, прадстаўнік установы «Космас», Ермашэвіч Уладзімір Расціслававіч, ваенны камісар. Пра пачатак новага навучальнага года абвясьціў доўгачаканы школьны званок.

Усе навучэнцы рушылі на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок па тэме “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”.

Мы віншуем усіх з ДНЁМ ВЕДАЎ!