ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Нашы ІТ-праекты на раённай канферэнцыі педагагічных работнікаў Клецкага раёна

30.08.2021

30 жніўня юныя праграмісты нашай установы адукацыі прадэманстравалі свае напрацоўкі ў лега-канструяванні, робататэхніцы, протаціпіраванні на раённай канферэнцыі педагагічных работнікаў Клецкага раёна.

Інтэрактыўная пляцоўка па робататэхніцы карысталася папулярнасцю. Нашы айцішнікі адказвалі на пытанні, дэманстравалі магчымасці сваіх робатаў, распавядалі аб стварэнні новых праектах.