ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Забаўляльна-гульнявая праграма " Танцы, песні, дружба – вось, што дзецям трэба»

18.06.2021

Лета-гэта самая любімая пара года кожнага дзіцяці. Бывайце ўсе клопаты і справы! Прывітанне прыгодам, падарожжам і новым адкрыццям! Мабыць, нішто так не збліжае дарослых і дзяцей, як правядзенне святаў. Менавіта таму, ў нашым аздараўленчым лагеры праходзіць шмат цікавых і займальных мерапрыемстваў для дзяцей на свежым паветры.

Адно з такіх святаў - забаўляльна-гульнявая праграма "Танцы, песні, дружба – вось, што дзецям трэба», якую правялі для выхаванцаў лагера работнікі Рассветаўскага СДК. На свяце былі і жарты, і смех. Прыемна было бачыць шчаслівыя твары дзяцей, якія з вялікім захапленнем ўдзельнічалі ў рухомых гульнях, эстафетах і конкурсах, адказвалі на пытанні на кемлівасць і т. д.. За час мерапрыемства ўсе дзеці з'ядналіся і былі адной дружнай сям'ёй.