ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Незвычайная сустрэча

17.06.2021

Сёння выхаванцаў лагера «Забава» чакала незвычайная сустрэча. У школьным садзе хлопчыкі заўважылі выпадковага госця ... зайчыка! Ўсе змаглі прыйсці і ўжывую паглядзець на маленькага ляснога жыхара. Потым яго занеслі назад у сад. Мы ўпэўнены, што зайчыха-маці яго ўжо абшукалася.