ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Турыстычны паход «На прагулку ў лес ідзем"

17.06.2021

Паход у лес - гэта выдатны адпачынак для дзяцей і выдатная магчымасць палюбавацца прыгажосцямі роднай прыроды, ён развівае спрыт, знаходлівасць, цягавітасць, дорыць здароўе, выхоўвае пачуццё адказнасці і ўзаемадапамогі.

Для вучняў пачатковай школы класнымі кіраўнікамі быў арганізаваны турыстычны паход «На прагулку ў лес ідзем". Для навучэнцаў быў праведзены інструктаж аб правілах паводзін на прыродзе. Дзеці схадзілі на бераг возера, пагулялі на свежым паветры. Для навучэнцаў таксама быў арганізаваны пікнік на свежым паветры...і турысцкі касцёр. Жадаючыя прымалі ўдзел у квэст-гульні на веданне раслін Беларусі, у рухомых гульнях, конкурсах і віктарынах. Вучні выдатна правялі час і засталіся вельмі задаволеныя. У завяршэнні адпачынку дзеці прыбралі за сабой смецце і з добрым настроем адправіліся дадому.