ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Станцыя "Беражлівая"

08.06.2021

На станцыі «Беражлівая» для рабят прайшло мерапрыемства "Вучымся эканоміць" падчас якога вучні ў гульнявой форме пазнаёміліся з многімі новымі эканамічнымі паняццямі, якія карысна ведаць сучаснаму дзіцяці. Удзельнікі абмеркавалі, што такое фінансавыя сродкі, для чаго яны патрэбныя, як зарабляюцца, даведаліся шмат цікавага пра банк і яго сучасныя магчымасці.

Таксама ў лагеры прайшла інфармацыйна-пазнавальнай гадзіна «Азбука беражлівасці» па фарміраванні адказных паводзін у дачыненні да зберажэння. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся шмат цікавага пра рэсурсы планеты і нашай краіны, пра тое, як людзі іх выкарыстоўваюць. Асабліва важнай тэмай стала ўплыў нерацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў.

 

Дзённік лагера "Забава" знаходзіцца ТУТ.