ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурсна - забаўляльная праграма "Свет дзяцінства - свет цудаў"

01.06.2021

У Дзень абароны дзяцей у школе прайшла конкурсна - забаўляльная праграма "Свет дзяцінства - свет цудаў". На гульнявой пляцоўцы панавала атмасфера пазітыву, добрага настрою і весялосці. Радасць і смех ўдзельнікам падарылі займальныя чэленджы, музычныя флэшмобы, спартыўныя эстафеты, конкурсы і гульні. Скончылася мерапрыемства складаннем стыкер-кластара «Дзяцінства - гэта ...»