ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Працоўны дэсант

25.05.2021

На працягу некалькі дзён вучні нашай установы прымалі актыўны ўдзел у акцыі "Працоўны дэсант". Навучэнцы правялі працу па акультурванні і ўборцы прылеглай да школы тэрыторыі, высадцы кветак і дэкаратыўных раслін. Хлопчыкі разам з настаўнікам працоўнага навучання падрыхтавалі глебу прышкольнага ўчастку. Затым была высаджана расада капусты, цыбулі і бульба.  Займаючыся працай на зямлі вучні выхоўваюць у сабе адказнасць, працавітасць, беражлівыя адносіны да прыроды.