ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка «Новае пакаленне -новае папаўненне»

18.05.2021

На парэдадні свята Дня піянерскай дружбы ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная прыёму вучняў у шэрагі ГА «БРПА» «Новае пакаленне -новае папаўненне».

Быць піянерам гэта асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць. Любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых дзяцей-вось толькі некалькі пунктаў з правілаў піянераў. У пачатку мерапрыемства дзеці прамовілі клятву піянераў, затым старэйшыя таварышы ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі акцябрат у шэрагі піянерскай арганізацыі. І скончылася святочнае мерапрыемства яскравай фотасесіяй.