ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўныя эстафеты "Вялікія гонкі"

08.05.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна", у школе адбыліся спартыўныя эстафеты "Вялікія гонкі", прысвечаныя Дню Перамогі. Але перш чым прыступіць да выканання заданняў, удзельнікі павінны былі абавязкова зрабіць размінку, для таго, каб разагрэць свае ручкі і ножкі да вясёлых эстафет. Іх чакалі вельмі цікавыя і незвычайныя выпрабаванні: і збор "бульбы", і пераступанне праз перашкоды, і вядзенне мяча з дапамогай гімнастычнай палкі, і многае іншае. Удзельнікам давялося праявіць не толькі свае фізічныя якасці, але і кемлівасць! Але, вядома, у любым іншым конкурсе кожны ўдзельнік працаваў не толькі на сябе, але і на каманду. Бо без гэтага не можа быць перамогі!